viasna on patreon

Брэст: "Эфект прысутнасці" павялічвае колькасць сабраных подпісаў

2010 2010-10-11T12:36:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/romanczuk-brest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Яраслаў Раманчук пабываў у Брэсце, дзе прыняў удзел у пікеце, арганізаваным яго прыхільнікамі, што збіралі подпісы сярод мясцовых жыхароў. Пікет ля Цэнтральнага рынку горада з удзелам аднаго з патэнцыйных удзельнікаў прэзідэнцкай кампаніі працягваўся каля двух гадзін і выклікаў вялікую цікавасць у берасцейцаў: многія з іх не ўпусцілі магчымасці не толькі паставіць свой аўтограф у падтрымку вылучэння Раманчука, але і задаць яму набалелыя пытанні.

У гэтай паездцы Яраслава Раманчука суправаджаў старшыня АГП Анатоль Лябедзька, які ў час размовы з жыхарамі Брэста заклікаў іх прыняць актыўны ўдзел у фарміраванні ўчастковых камісій шляхам вылучэння сваіх кандыдатур у выбаркамы першаснага ўзроўню. Пры гэтым лідэр Лябедзька заявіў, што ўзначаленая ім партыя зацікаўлена, каб у гэтых камісіях было як мага больш не толькі прыхільнікаў АГП, але і беспартыйных грамадзянаў, якім неабыякавы лёс краіны.

Нагадаем, што ў першыя дні збору подпісаў у Брэст ужо прыязджалі два прэтэндэнты на пасаду кіраўніка дзяржавы - Рыгор Кастусёў і Андрэй Саннікаў. І, як адзначаюць назіральнікі, падчас такіх візітаў колькасць сабраных подпісаў, як правіла, павялічваецца: для многіх выбаршчыкаў важны «эфект прысутнасці» магчымых кандыдатаў на пікетах падчас збору подпісаў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства