viasna on patreon

Сяргей Рыжоў заяўляе пра ціск на сябраў сваёй ініцыятыўнай групы

2010 2010-10-11T14:33:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ryzhou_siarhej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Рыжоў

Сяргей Рыжоў

Патэнцыйны кандыдат на прэзідэнцкую пасаду Сяргей Рыжоў, які жыве ў Віцебску і працуе начальнікам сектара знешнеэканамічнай дзейнасці Віцебскага садавіна-гароднінавага камбіната “Ноўка”, паведамляе, што студэнтам двух ВНУ загадана выйсці з яго ініцыятыўнай групы.

С.Рыжоў распавеў  “Праваабаронцам за свабодныя выбары”, што студэнтаў Віцебскага медыцынскага  і Тэхналагічнага ўніверсітэтаў выклікалі ў дэканат і змушалі напісаць заявы пра тое, што яны выходзяць са складу з ініцыятыўнай групы патэнцыйнага кандыдата і не будуць збіраць подпісы за яго вылучэнне.

Апрача гэтага, Сяргей Рыжоў распавёў, што старшыня Варонаўскага сельсавету Восіпаў аказваў ціск на сям’ю цыганоў, якая пражывала на тэрыторыі сельсавету – бо адна з прадстаўніц гэтай сям’і ўваходзіла ў ініцыятыўную групу прэтэндэнта на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах. С.Рыжоў сцвярджае, што пасля візіту старшыні сельсавету цыганская сям’я проста знікла: суседзі і сваякі не ведаюць, куды ў спешным парадку пераехалі людзі. На думку патэнцыйнага кандыдата, прадстаўнік ўладаў чымсьці запалохаў сям’ю, і тыя, хто яго падтрымліваў, мусілі з’ехаць. Ніякай сувязі з імі цяпер няма, кажа С.Рыжоў.

Паведамленні пра гэтыя факты С.Рыжоў ужо накіраваў ў Цэнтрвыбаркам.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства