Барысаў: Пікеты выконваюць больш прэзентатыўную функцыю
Барысаўскія сябры ініцыятыўнай групы Андрэя Саннікава падлічылі хуткасць збору подпісаў за патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты. Сем подпісаў у гадзіну ў сярэднім збірае адзін зборшчык, які ходзіць па кватэрах шматпавярховак.
"Я лічу, што гэта вельмі прыстойная хуткасць, - распавядае сябра ініцыятыўнай групы Андрэя Саннікава Дзмітрый Бародка з Барысава. - Калі ўлічыць, што ў барысаўскай групе Саннікава больш за чатыры дзясяткі чалавек, то толькі за адну гадзіну мы збіраем у сярэднім 280 подпісаў".
Ужо цяпер "саннікаўцы" ў Барысаве сабралі больш за тысячу подпісаў. "Самым эфектыўным спосабам можна лічыць абыход кватэр, - кажа Дзмітрый Бародка. - Але мы яшчэ збіраем подпісы і на пікетах. Пікеты, хутчэй, выконваюць больш презэнтатыўную функцыю. У мінулыя выходныя нашы зборшчыкі стаялі з пікетам каля барысаўскага кінатэатра "Перамога". Побач з намі збіралі подпісы за Лукашэнку. Дзіўна - за гадзіну да "лукашэнкаўцаў" не падышоў ні адзін чалавек. Мы ж паспелі сабраць подпісы ў трох дзясяткаў барысаўчан".
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"