viasna on patreon

Магілёў: Праваабаронцы адзначаюць выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу

2010 2010-10-12T09:43:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дырэктар Магілёўскага праваабарончага цэнтра Ўладзімір Краўчанка адзначае, што ў некаторых дзяржаўных установах ідзе прымусовае падпісванне за Аляксандра Лукашэнку.

“Так, 7 кастрычніка студэнтаў першага і другога курсаў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова  з пашпартамі сабралі ў актавай зале, каб сабраць подпісы за Аляксандра Лукашэнку. Прымусова збіралі подпісы і ў рабочых крамы “Еўраопт”. На планёрцы даводзілі таксама інфармацыю аб неабходнасці падтрымаць дзеючага прэзідэнта”, - гаворыць Уладзімір Краўчанка.

Акрамя гэтага, ён адзначае, што фактаў ціску на зборшчыкаў подпісаў не зафіксавана.

Праваабаронца Аляксей Колчын адзначае два аспекты збору подпісаў.

“З аднаго боку існуе відавочная большая дэмакратычнасць працэсу збору подпісаў у тым сэнсе, што ўлады практычна не аказваюць супрацьдзеяння апазіцыным прэтэндэнтам - пікеты дазволены на большасці людных месцаў, пікетоўцы спакойна выкарыстоўваюць сімволіку, сцягі, да іх, нарэшце, не чапляецца міліцыя.

З другога боку, намі атрыманы шматлікія звесткі аб тым, што збор подпісаў за дзеючыга прэзідэнта адбываецца як і раней - з выкарыстаннем "адміністрацыйнага рэсурсу": праз прадпрыемствы, ўстановы, на якіх аддзелы кадраў проста збіраюць у супрацоўнікаў пашпарты і праводзяць такім чынам "збор подпісаў" за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі ў прэзідэнты”, - адзначае Аляксей Колчын.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства