viasna on patreon

Магілёў: Подпісы пад прымусам

2010 2010-10-12T10:55:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/chynounik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нягледзячы на заяву Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што ў яго падтрымку сабрана 600 тысяч подпісаў і гэтага дастаткова, збор подпісаў у яго падтрымку працягваецца.

Подпісы збіраюць як і на пікетах, так і на дзяржаўных прадпрыемствах.

Праваабаронцам паступаюць звесткі аб тым, што на ААТ “Бабушкіна крынка” рабочых пад пагрозай звальнення прымусілі аддаць свае подпісы за дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку. Падпісныя лісты раздалі начальнікам цахоў і аддзелаў, прычым у іх ужо былі прастаўлены серыя і нумар пашпарту. Рабочым было дастаткова паставіць дату і ўласнаручны подпіс.

Інфармацыя аб зборы подпісаў пад прымусам за Аляксандра Лукашэнку паступала таксама з РПУП Магілёўскі завод “Страммашына”, ААТ “Магілёўхімвалакно” і Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства