За каго збірае подпісы “Белая Русь” - “Пінскі веснік” сціпла замоўчвае
https://spring96.org./be/news/36242
2010
2010-10-12T13:16:21+0300
2010-10-12T13:16:21+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/pinski-viesnik.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзяржаўная газета “Пінскі веснік”, заснавальнікамі якой з’яўляюцца пінскія гарвыканкам і савет дэпутатаў, ў № 81 ад 12 кастрычніка размесціла інфармацыю аб адбыўшымся пікеце РГА “Белая Русь”. На гэтым пікеце сябры арганізацыі збіралі подпісы за вылучэнне кандыдата ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь. Цікава, што за каго збірала подпісы пінская “Белая Русь” у нататцы не пазначана.
Варта адзначыць тое, што пікет па збору подпісаў, які праводзілі ў Пінску актывісты ініцыятыўнай групы Рыгора Кастусёва, дзяржаўная газета праігнаравала.
“Праваабаронцы за сабодныя выбары”