viasna on patreon

Ворша: Зборшчыка подпісаў за Ўладзімера Някляева не пусцілі ў студэнцкі інтэрнат

2010 2010-10-12T13:41:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра ініцыятыўнай групы Уладзіміра Някляева Аляксандр Ермалаеў 11 кастрычніка прыйшоў з мэтай збору подпісаў у інтэрнат УА «Аршанскі дзяржаўны прафесійна - тэхнічны каледж», які размешчана ў Оршы па вуліцы 2-ой Шклоўскай, 2. Нягледзячы на тое, што на вахце ён прад'явіў свае дакументы, камендант пасля доўгіх размоваў з адміністрацыяй каледжа без тлумачэння прычын адмовіла яму ў праве праводзіць збор подпісаў у інтэрнаце.

Па дадзеным факце накіраваныя скаргі ў Аршанскую гарадскую камісію па выбарах і пракуратуру горада Оршы.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства