viasna on patreon

ААН прызнала Марыніча ахвярай палітычнай расправы

2010 2010-10-11T09:36:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/marynich.jpg

Праз шэсць гадоў, былы міністр знешнеэканамічных сувязяў, былы амбасадар Беларусі ў Латвіі, удзельнік прэзідэнцкай кампаніі 2001 году Міхаіл Марыніч дамогся справядлівасці.

Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў, што суд над палітыкам, які ў снежні 2004 года адбыўся ў Менску і прысудзіў Марыніча да пяці гадоў пазбаўлення волі за нібыта крадзеж аргтэхнікі ля амбасады ЗША, не быў справядлівым і незалежным.

На думку КПЧ гэты працэс строга адсочваўся беларускімі спецслужбамі, суддзі тэндэнцыйна ацэньвалі сабраныя падчас расследавання факты і паказанні сведак, гэта значыць, па сутнасці, крымінальная справа была палітычнай расправай.

Больш за тое, Камітэтам ААН па правах чалавека прызнана, што ў дачыненні да палітыка ўжываліся катаванні і бесчалавечнае, прыніжаючае годнасць абыходжаньне. Зараз беларуская дзяржава абавязана забяспечыць Марынічу «належны лячэнне, уключаючы выплату адпаведнай кампенсацыі, і правядзенне крымінальнага працэсу для ўстанаўлення адказнасці за неналежнае абыходжанне». У афіцыйнага Менска ёсць крыху больш за сто дзён, каб даць справаздачу перад ААН аб прынятых мерах.

Аб тым, як і чым сёння жыве былы чыноўнік, які ў 2001-м годзе адважыўся выйсці са зграі і кінуць выклік Аляксандру Лукашэнку, чытайце ў ближашем нумары "Народнай Волі".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства