Магілёўшчына: Выбарчых участкаў паменела
https://spring96.org./be/news/36616
2010
2010-10-20T12:17:51+0300
2010-10-20T12:17:51+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/magiliouskaja-vobl.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Магілёўскай вобласці створана 818 участкаў па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З іх 153 у Магілёве, 109 – у Бабруйску. Пра гэта паведамляе сакратарка абласной выбарчай камісіі Людміла Макаранка.
З яе словаў, колькасць участкаў на 12 меней, чым была на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць шостага склікання.
Нагадаем, што вылучэнне прадстаўнікоў у склад участковых камісій будзе адбывацца да 31 кастрычніка ўключна. Палітычныя партыі, грамадскія аб’яднанні, працоўныя калектывы і грамадзяне шляхам падачы заявы могуць вылучаць сваіх прадстаўнікоў у гэтыя камісіі. Грамадзянам, якія жадаюць патрапіць у склад гэтых камісій шляхам збору подпісаў, неабходна назбіраць 10 подпісаў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”