viasna on patreon

Мазыр: З’явіліся дадатковыя ўчасткі для галасавання

2010 2010-10-20T13:14:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mazyr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мазырскім раёне ў параўнанні з папярэднімі выбарамі з’явіліся два новыя ўчасткі для галасавання. Тлумачэнне гэтаму было дадзена ў прамым эфіры дзяржаўнага тэлеканала «Мазыр» і ў афіцыйнай газеце “Жыццё Палесся” ад 16 кастрычніка 2010 года.

Справа ў тым, што на некаторых  участках колькасць выбаршчыкаў перавысіла прадугледжаную Выбарчым кодэксам норму. Паводле заканадаўства, колькасць выбаршчыкаў на ўчастку не павінна быць болей за 3 000 чалавек, а розніца ў ёй паміж  участкамі не павінна перавышаць 10%. Таму і было вырашана стварыць два дадатковыя  ўчасткі для галасавання.

Новыя ўчасткі з’явіліся ў адным з новых мікрараёнаў Мазыра (ў народзе яго называюць "Поле цудаў"), дзе было пабудавана ў апошні час шмат дамоў.

Такім чынам, у Мазырскім раёне зараз створаны ўсяго 81 участак для галасавання, у тым ліку ў горадзе – 49. На кожны выбарчы ўчастак прыпадае прыкладна па 2 000 – 2 500 выбаршчыкаў.

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства