viasna on patreon

Мазыр: Рэкламуюць грамадскія прыёмныя, але не згадваюць пра “Белую Русь”

2010 2010-10-20T13:32:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/belaja-rus.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На дзяржаўным тэлеканале «Мазыр» у бягучым радку ідзе рэклама грамадскай прыёмнай, але аб тым, што яна дзейнічае ад райвыканкама, а дакладней ад прадзяржаўнага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, – ні слова. У аб’яве падаецца час працы грамадскай прыёмнай, дні, па якіх яна працуе, адрас прыёму і змяшчаецца абяцанне кшталту “дапаможам вырашыць вашыя праблемы”.

Аб’ява пра пачатак працы грамадскай прыёмнай была змешчана таксама ў дзяржаўнай  газеце “Жыццё Палесся” ад 1 кастрычніка бягучага года.

Нагадаем, што ў Мазырскім раёне была створана грамадская прыёмная райвыканкама, у якую ўвайшлі цалкам прадстаўнікі прадзяржаўнай “Белай Русі”: старшыня Мазырскай раённай арганізацыі Баранаў Ігар Васільевіч (які таксама з’яўляецца сябрам раённай выбарчай камісіі); сакратар Брукоўская Наталля Валер’еўна; старшыня пярвічнай арганізацыі МЦГП Мазырскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Чарнышова Галіна Іванаўна. У функцыі грамадскіх прыёмных уваходзіць дапамога насельніцтву ў вырашэнні іх праблемаў, таксама прававая дапамога грамадзянам. Але цяжка сабе ўявіць сітуацыю, калі па дапамогу сюды з’явяцца прадстаўнікі групаў па зборы подпісаў за альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Як вядома, “Белая Русь” – ініцыятар збору подпісаў за Аляксандра Лукашэнку.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства