viasna on patreon

У Калінкавічах не хаваюць, для чаго створаны грамадскія прыёмныя “Белай Русі”

2010 2010-10-20T14:36:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gramadskaja-pryjomnaja-br-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Афіцыйная газета “Калінкавіцкія навіны” не хавае, для чаго створаны грамадскія прыёмныя “Белай Русі”. На сайце газеты ў рубрыцы “Выбары-2010” ад 18 кастрычніка змешчаны матэрыял “У прыёмных “Белай Русі” дзяржаўнага інфармацыйнага агенства БЕЛТА.

Газета цытуе, што збор подпісаў па вылучэнні Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам у прэзідэнты Беларусі працягнецца ў грамадскіх прыёмных РГА “Белая Русь”. Далей газета змяшчае звесткі, колькі ўсяго ў краіне арганізавана пунктаў і пікетаў гэтай прадзяржаўнай арганізацыяй.

Зазначаецца, па якім адрасе знаходзіцца ў Калінкавічах гэта грамадская прыёмная, указваецца дзень і час яе працы. Такім чынам, газета адкрыта падтрымлівае збор подпісаў толькі за аднаго прэтэндэнта – Аляксандра Лукашэнку.

Далей дзяржаўнае выданне змяшчае абвестку “Места проведения пикетов”, дзе ад імя ўсіх ініцыятыўных групаў гаворыцца, што быццам бы імі вызначаны месцы па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асобаў, якія вылучаюцца кандыдатамі ў прэзідэнты, і падаюцца два адрасы такіх месцаў, дні і час іх працы.

Аднак, як вядома, праводзіць пікеты можна ў розных месцах, не забароненых заканадаўствам. Такім чынам, газета яшчэ раз завуалявана паведамляе чытачам, дзе працуюць пікеты ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Дарэчы, ў артыкуле згадваецца толькі яго прозвішча, прозвішчы іншых прэтэндэнтаў не падаюцца.

Куды стрыманей інфармацыю аб пікетах за Лукашэнку падае сайт Калінкавіцкага райвыканкама. У рубрыцы “Новости избирательной кампании” за 12 кастрычніка змешчана маленькая абвестка “Продолжается работа инициативных групп”, дзе таксама пададзены толькі адзін адрас пікета, які супадае з пададзеным у газеце, і дадаецца - “а также в других местах города”. Напрыканцы – лаканічна паведамляецца, што “калинковичане проявляют заинтересованное отношение к происходящему” - ад імя ўсіх жыхароў горада такую выснову робіць райвыканкам.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства