viasna on patreon

Гродна: Раённая камісія не бачыць парушэнняў у забароне на збор подпісаў у інтэрнатах

2010 2010-10-21T13:24:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zhest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за Уладзіміра Някляева, гродзенскага актывіста Алега Калінкова не пусцілі ў інтэрнат Гродзенскага медыцынскага каледжу.

Грамадскі актывіст накіраваў на гэты конт скаргу ў Ленінскую раённую выбарчую камісію г. Гродна і праз некалькі дзён атрымаў афіцыйны адказ за подпісам старшыні тэрытарыяльнай камісіі В. Міхно. У адказе сцвярджаецца, што ў дзеяннях адміністрацыі каледжу парушэнняў заканадаўства не выяўлена. Маўляў, галоўным дакументам, які рэгулюе збор подпісаў у інтэрнатах, ёсць Метадычныя Рэкамендацыі, зацверджаныя Пастановай ЦВК ад 15.09.2010 №44, якія абапіраюцца на правілы ўнутранага распарадку інтэрнатаў.

Алег Калінкоў, аднак, лічыць, што такія дзеянні адміністрацыі каледжу азначаюць фактычную забарону на рэалізацыю права па зборы подпісаў.

Незалежныя назіральнікі між тым адзначаюць, што перашкоды ў зборы подпісаў у гродзенскіх інтэрнатах ўзнікаюць толькі ў камандаў апазіцыйных прэтэндэнтаў. Ніводнага выпадку, калі праблемы мелі зборшчыкі подпісаў за Аляксандра Лукашэнку, не зафіксавана.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства