viasna on patreon

Мазыр: Вертыкальшчыкі ўпаўнаважылі сябе складаць пратаколы аб парушэнні выбарчага заканадаўства

2010 2010-10-22T08:03:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mazyr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мазырскі райвыканкам 8 кастрычніка выдаў распараджэнне №268-Р пад назвай «Об определении должностных лиц, правомочных составлять административные протоколы за нарушение законодательства о выборах». Дакумет змешчаны на сайце Мазырскага райвыканкама http://www.mozyrisp.gov.by/rus/vibori_2010/268/

У спісе ўпаўнаважаных асоб фігуруюць 24 чалавекі – усе прадстаўнікі ўладнай вертыкалі. Ёсць там і прозвішчы кіраўніка справамі райвыканкама Міхаіла Мікалаевіча Пашынскага і галоўнага спецыаліста-юрыста Андрэя Станіслававіча Горбунова, чые подпісы стаяць і пад распараджэннем. Самі сябе прызначылі ўпаўнаважанымі! Акрамя таго, Міхаіл Пашынскі і начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Вераніка Байкова, якая таксама ў спісе, - адпаведна старшыня і сакратар раённай выбарчай камісіі.

Дакумент прыняты “в целях недопущения и пресечения случаев нарушений законодательства о выборах при проведении выборов Президента Республики Беларусь”.

Атрымліваецца, што мазырская ўлада не дапускае, што работнікі райвыканкаму, раённай выбарчай камісіі, што ў спісе ўпаўнаважанах, могуць парушыць заканадаўства аб выбарах. А калі раптам такое ўсё ж здарыцца: хто тады будзе складаць на іх пратакол? Яны самі на сябе?!

 “У складзе ўпаўнаважаных на складанне адміністратыўных пратаколаў - кіраўніцтва Мазырскай раённай выбарчай камісіі, увесь склад арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама і ідэалагічнага аддзела, - каментуе дакумент мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун. – І калі ім не спадабаецца актыўнасць назіральнікаў, можна смела скарыстацца КаАП РБ”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства