Падчас выбараў будуць вывучацца настроі мазырчукоў
Мазырская газеты “Жыццё Палессе” №164 ад 19 кастрычніка 2010 года надрукавала рэкламную аб’яву без выходных дадзеных. Змест яе такі “Сацыялагічная служба робіць набор супрацоўнікаў 25-60 год для правядзення апытынняў насельніцтва ў вашым раёне. Дадатковы заробак. Свабодны графік работы. Перавага аддаецца асобам з гуманітарнай адукацыяй, якія мелі вопыт работы з людзьмі (педагогі, бібліятэкары, сацыяльныя работнікі і інш.” Далей пададзены два мабільныя тэлефоны і адзін мінскі. Адсутнічае інфармацыя, хто заказчык рэкламнай аб’явы.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары” вырашылі высветліць, што за служба хаваецца за гэтай аб’явай?
Аказалася, што на працу мазырчукоў набірае Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі. Як высветлілася, апытанні будуць праводзіцца раз на два тыдні. Кожнаму прынятаму на працу будзе выдавацца пасведчанне. Яму неабходна будзе прапаноўваць мазырчукам запаўняць анкеты - да 30 пытанняў. Кошт адной запоўненай анкеты – 4-5 тысяч рублёў. Адпаведна за 100 чалавек, якія запоўняць анкеты, можна будзе атрымаць 400-500 тысяч беларускіх рублёў. Кожныя два тыдні ў Мазыр будзе прыязджаць работнік Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі і кансультаваць, як праводзіць апытанні і запаўняць анкеты.
Нескладана здагадацца, што такім чынам будуць вывучацца настроі мазырчукоў падчас выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Толькі навошта з гэтага рабіць таямніцу?
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”