Барысаў: Забаранілі назіраць
Назіральнікі ў Барысаўскай ТВК Марына Статкевіч і Алег Мацкевіч атрымалі сёння адказ на свае звароты ў Барысаўскую тэрытарыяльную выбарчую камісію з просьбай дазволіць ім назіраць за працэдурай праверкі сапраўднасці сабраных за патэнцыйных кандыдатаў на прэзідэнцкі пост подпісаў.
У адказах, падпісаных старшынёй Барысаўскай ТВК Васілём Бараннікам, напісана: "Артыкулам 13 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь не прадугледжана права назіральнікаў назіраць за працэдурай праверкі сапраўднасці подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах, здадзеных членамі ініцыятыўных груп. На падставе вышэйпададзенага вымушаны Вам адмовіць у задавальненні Вашай просьбы ".
Марына Статкевіч і Алег Мацкевіч маюць намер у самы бліжэйшы час абскардзіць гэтае рашэнне Барысаўскай ТВК у Мінскай абласной выбарчай камісіі.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"