Брэст: На пікетах па збору подпісаў акрамя рэальных прэтэндэнтаў з'явіліся віртуальныя
Каб заручыцца падтрымкай выбаршчыкаў пры вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты, 26 кастрычніка ў Брэст прыехаў адзін з лідэраў аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Віталь Рымашэўскі. Па ягоным прызнанні, ініцыятыўная група блізкая да пераадолення ў бліжэйшыя дні мінімальнай планкі, неабходнай для рэгістрацыі ў якасці кандыдата.
Рымашэўскі пабываў на пікеце, арганізаваным яго прыхільнікамі каля ўваходу на Цэнтральны рынак Брэста, дзе пагутарыў з мясцовымі жыхарамі. Гутарка часам выглядала вельмі эмацыйнай і выклікала ажыўленую дыскусію.
У гэты ж дзень у некалькіх месцах у горадзе можна было бачыць і іншага прэтэндэнта - Уладзіміра Някляева. Праўда, пакуль гаворка ідзе не пра самога лідэра грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!", а яго "віртуальную" выяву, выкананую ў поўны рост. Такім спосабам прыхільнікі Някляева вырашылі разнастаіць збор подпісаў.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"