Свіслач: У тэрытарыяльнай камісіі не ведаюць выбарчага заканадаўства?
Невытлумачальны выпадак здарыўся ў Свіслачы (Гродзенская вобласць), дзе сябра ініцыятыўнай групы намесніка старшыні партыі БНФ Рыгора Кастусёва, Анатоль Валюк спрабаваў у законным парадку здаць лісты з подпісамі. Рэч у тым, што прадстаўніца камісіі не прымала ў яго аркушы з подпісамі, якія збіраў іншы сябра ініцыятыўнай групы, патрабуючы асабістую прысутнасць таго. Атрымліваецца, што сябры раённай ТВК не ведаюць выбарчага заканадаўства. Калі гродзенскія журналісты сталі тэлефанаваць ў Свіслач старшыні раённай камісіі, той не змог выразна пракаментаваць выпадак, а пасля ўвогуле перастаў адказваць на тэлефанаванні. Паводле апошняй інфармацыі Анатолю Валюку патэлефанавалі з камісіі і папрасілі прыйсці яшчэ раз.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”