viasna on patreon

Бабруйск: Сяброў ініцыятыўных груп хвалюе, што ТВК не ўлічвае колькасць здадзеных подпісаў

2010 2010-10-29T11:47:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Першымі ў Бабруйску подпісы на рэгістрацыю падалі сябры ініцыятыўных груп Яраслава Раманчука і Уладзіміра Някляева. Для таго, каб падстрахавацца, Алена Мядзведзева, сябра ініцыятыўнай групы У.Някляева, папрасіла сябраў камісіі Першамайскага раёна зафіксаваць колькасць подпісаў, а не толькі колькасць здадзеных аркушаў.

- Я падумала, што нас усё роўна не пусцяць на паседжанне камісіі, каб мы маглі бачыць праверку і падлік подпісаў, і таму папрасіла, каб іх пералічылі пры мне, - распавядае Алена Мядзведзева. – Але сябры камісіі пачалі адмаўляцца, але пасля маіх настойлівых просьбаў, яны ўсё ж пагадзіліся. Трэба адзначыць, што ў камісіі Ленінскага раёна такіх праблем не было. Я сёння патэлефанавала сябрам іншых ініцыятыўных груп і параіла таксама настойваць на фіксацыі колькасці подпісаў.

Сапраўды, згодна з Метадычнымі рэкамендацыямі ЦВК, тэрытарыяльныя камісіі не павінны ўлічваць і адзначаць колькасць подпісаў у здадзеных падпісных лістах па вылучэнні кандыдатаў (павінна фіксавацца толькі колькасць падпісных лістоў), але такая практыка вельмі хвалюе сяброў ініцыятыўных груп незалежных вылучэнцаў.

Алена Мядзведзева паведаміла, што бабруйскай групай Някляева было здадзена 6.500 подпісаў, яшчэ 500 яны панясуць у камісіі крыху пазней. Ініцыятыўная група Яраслава Раманчука ўжо здала 7.147 подпісаў, але збіраюцца падаць яшчэ каля пяці тысяч. Іншыя группы яшчэ займаюцца  канчатковым падлікам подпісаў. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства