viasna on patreon

Салігорск: Выбары Прэзідэнта ці Беларуская латарэя?

2010 2010-11-01T10:03:03+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vybarchaja-latareja1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У цэнтральным гарадскім універмазе

У цэнтральным гарадскім універмазе

Да выбараў засталося менш за два месяцы, але шэраговаму салігорцу, напэўна, даволі цяжка пра гэта здагадацца. Нагляднай інфармацыі на вуліцах гораду з гэтай нагоды амаль няма. Мясцовыя СМІ таксама пазбягаюць выбарчай тэматыкі.

Толькі невялікая колькасць інфармацыйных плакатаў, змешчаных у гандлёвых кропках і некаторых арганізацыях гораду, нагадвае пра дату правядзення ўсенароднага галасавання. Цікава, што ў цэнтральным гарадскім універмазе "Салігорск" гэткія плакаты здагадаліся размясціць даволі сімвалічна - побач з кропкамі продажу "Беларускіх латарэяў".

Перадвыбарчы малюнак ў мясцовых сродках масавай інфармацыі за апошнія паўтары месяцы практычна не змяніўся. Незарэгістарванае інтэрнэт-выданне САЛІГОРСК.org асвятляе выбарчую кампанію ў рэгіёне найбольш актыўна. Таксама і журналісты "Інфа-Кур'еру", у адрозненні ад калегаў з дзяржаўных выданняў, не баяцца называць прозвішчы альтэрнатыўных кандыдатаў на старонках сваёй газеты, аднак рабіць гэта сталі чамусьці радзей. "Электронный Солигорск", сайт гораду з найбольшай наведвальнасцю, так і не змясціў ніводнага матэрыялу выбарчай тэматыкі. Аналагічную рэдакцыйную палітыку займае кіраўніцтва газеты "Лидер-Пресс", дзе пра выбары - абсалютны нуль. Пры гэтым газета ўваходзіць у створаны выканкамам Прэс-штаб па асвятленні выбараў. Падкантрольныя выканкаму газета "Шахцёр" і тэлеканал "СТК" традыцыйна асвятляюць выключна тэхнічны бок выбараў. Акрамя Аляксандра Лукашэнкі ў іх згадваўся хіба толькі Сяргей Гайдукевіч. А звароты ў рубрыку "Ёсць пытанне?" на Салігорскім тэлеканале з просьбай распавесці пра ініцыятыўныя групы кандыдатаў у горадзе і іх кантакты адказнымі работнікамі СТК былі праігнараваны. Варта адзначыць, што пасля сустрэчы з намеснікам міністра інфармацыі "Шахцёр" і "СТК", як і наказваў чыноўнік, значна павялічылі колькасць матэрыялаў, прысвечаных дасягненням рэгіянальных прадпрыемстваў у апошнюю пяцігодку, тэме падвышэння заробкаў і пенсіяў ну і, канешне, набліжаючамуся 4-му Усебеларускаму народнаму сходу. Па сутнасці, гэткія артыкулы ёсць не што іншае, як пахвала ў бок дзеючага кіраўніка дзяржавы.

Можна канстатаваць, што нават у адносна ліберальны перыяд збору подпісаў жыхары сталіцы шахцёраў не мелі дастатковых магчымасцяў для атырымання ўсебаковай інфармацыі пра выбарчую кампанію. Верагодна, палітыка інфармацыйнага замоўчвання выбарчай тэматыкі буйнейшымі рэгіянальнымі СМІ працягнецца як мінімум да пачатку агітацыйнай часткі выбараў, што ператварае выбары Прэзідэнта ў своеасаблівую "Беларускую латарэю".

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства