Гродна: Значная актывізацыя партый пры вылучэнні прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі
На Гродзеншчыне ў апошнія дні вылучэння прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі назіралася значная актывізацыя дэмакратычных партый.
Гродзенская абласная арганізацыя Партыі БСДГ вылучыла ва ўчастковыя камісіі па рэгіёне 28 чалавек: 17 – у Гродне, 5 – у Свіслачы, 4 – у Дзятлаўскім і 2 – у Мастоўскім раёне. Яшчэ некалькі чалавек ад гэтай партыі вылучаюцца зборам подпісаў. Гродзенская гарадская арганізацыя Партыі БНФ прапанавала ў склад камісій гэтага ўзроўню 18 прадстаўнікоў. Мясцовая філія Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” вылучыла 15 чалавек. Яшчэ 6 сваіх прадстаўнікоў гэтая партыя вылучыла ў Лідскім раёне і 8 у Слонімскім. У горадзе над Шчарай таксама зборам подпісаў вылучалі сваіх актывістаў партыі БНФ і незарэгістраваная БХД. Партыя АГП вылучыла каля 30 сваіх прадстаўнікоў у Гродне і яшчэ 25 у Астравецкім раёне. У Смаргоні ад дэмакратычных сіл вылучана 3 чалавекі.
Ва ўмовах малой колькасці зарэгістраваных палітычных структур можна сцвярджаць, што партыі выявілі досыць высокую актыўнасць.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”