viasna on patreon

Пазняк заклікае не ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах

2010 2010-11-01T12:15:57+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Старшыня Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Зянон Пазняк у сваім звароце да ўдзельнікаў шэсця ў Курапаты, якое адбылося ў Мінску 31 кастрычніка, заклікаў беларускі народ «не ўдзельнічаць у сцэнарах цёмнай улады, не ісці на цёмнае галасаванне, не даць сябе скарыстаць як матэрыял да фальсіфікацыі выбараў, не даць рэжыму схавацца за плечы людзей», цытуе "Наша Ніва" БелаПАН.

Паводле яго слоў, трэба «пакінуць улады фальсіфікаваць на пустым месцы, каб ашуканства было відавочным». Як адзначыў Пазняк, трэба патрабаваць выбары «без удзелу ў іх узурпатара прэзідэнцкай пасады».

«Надыходзіць час пераменаў, ён адчуваецца ў паветры. Мы не ведаем, колькі ён працягнецца.

Але галоўнае — не змарнаваць яго. Тут пад крыжамі на святыя Дзяды ў самы раз задумацца над нашымі дзеяннямі і нашай будучыняй, якая мусіць і павінна стацца лепшай, чым ёсць», — гаворыцца ў звароце.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства