Мазыр, Калінкавічы, Лельчыцы: вылучэнне ад апазіцыйных партый ва ўчастковыя камісіі
У Мазыры ва ўчастковыя камісіі вылучана 16 непраўладных прадстаўнікоў.
Ад АГП вылучана 10 чалавек, партыі “Справядлівы свет” – 5 чалавек. Яшчэ адзін чалавек, які прадстаўляе праваабаронцаў Мазыра, вылучыўся ад грамадзян шляхам збору подпісаў. Астатнія прэтэндэнты – вылучэнцы ад дзяржаўных структур і ім падкантрольных. Выніковае паседжанне ў Мазырскім райвыканкаме па ўтварэнні ўчастковых камісій адбудзецца 2 лістапада.
У Калінкавічах усяго АГП ва ўчастковыя камісіі вылучыла 1 прадстаўніка і 2 – партыя “Справядлівы свет”.
У Лельчыцах ва ўчастковыя камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад апазіцыйных партый вылучыла толькі АГП – усяго 5 прадстаўнікоў.
Колькі з гэтых людзей патрапяць ва ўчастковыя камісіі, стане вядома на працягу 3 дзён. Нагадваем, што паводле заканадаўства, участковыя камісіі павінны быць утвораны не пазней за 3 лістапада ўключна.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”