viasna on patreon

Слонім: Колькасць вылучэнцаў ва УВК зменшылася

2010 2010-11-01T14:16:18+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/shega.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Шэга

Іван Шэга

Слонімскія грамадскія актывісты вылучылі шляхам збору подпісаў у склад участковых камісій толькі 17 чалавек. Гэта амаль у два разы менш, чым на ранейшых выбарах, хаця ўсяго на тэрыторыі Слонімшчыны ўтворана 49 участкаў для галасавання.

Па словах доўгатэрміновага назіральніка Івана Шэгі, такая колькасць вылучэнцаў звязана з тым, што на ўсіх ранейшых выбарах ніхто ад дэмакратычных партый і арганізацый  Слонімшчыны на ўчасткі не трапляў.

“І калі сёлета хоць адзін з вылучаных туды трапіць, то гэта будзе для нас усіх сапраўднай навіной. А калі ўсе 17 чалавек будзе залічана на ўчасткі, то гэта даволі досыць, каб пракантраляваць, як будзе ісці падлік галасоў”, - сказаў Іван Шэга.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства