Гомель: Абласная арганізацыя АГП вылучае ва ўчастковыя камісіі 122 чалавекі
https://spring96.org./be/news/37026
2010
2010-11-01T14:30:56+0200
2010-11-01T14:30:56+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/paliakou.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гомельская абласная арганізацыя Аб'яднанай грамадзянскай партыі вырашыла вылучыць у склад участковых камісій па выбарах прэзідэнта 122 сваіх сябра. У тым ліку ва ўчастковыя камісіі Гомеля будуць прапаноўвацца кандыдатуры 71 партыйца.
“Мяркую, што хутчэй за ўсё, з прапанаваных 122 чалавек у камісіі ўключаць аднаго-двух сябраў партыі, і тое дзе-небудзь на перыферыі”, – пракаментаваў старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў.
Падчас выбараў у мясцовыя Саветы, што адбыліся вясной 2010 года, гомельская абласная арганізацыя АГП вылучала ва ўчастковыя камісіі больш за 100 прэтэндэнтаў. Але ў склад камісій было ўключана толькі восем чалавек, і з іх ніводны ў Гомелі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”