viasna on patreon

Бабруйск: Назіральнікаў ад БХК не пускаюць на паседжанні па фармаванні ўчастковых камісіяў

2010 2010-11-01T15:25:31+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bhk-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларускі Хельсінкскі камітэт атрымаў адказ з Адміністрацыі Ленінскага раёна на зварот, у якім праваабарончая арганізацыя прасіла дапусціць сваіх назіральнікаў на паседжанні па фармаванні ўчастковых камісіяў.

Кіруючая справамі Адміністрацыі Леніскага раёна Галіна Хархалёва зноў, як і ў выпадку з фармаваннем ТВК,  спасылаецца на артыкул 34 ВК Беларусі, у якім пра прысутнасць назіральнікаў на такіх паседжаннях нічога не сказана. Такім чынам, як сцвярджае Г.Хархалёва ў сваім адказе, прысутнасць назіральнікаў ад БХК на паседжанні адміністрацыі раёна неправамоцная. Прытым, у гэтым жа адказе згадваецца арт.13 ВК, які гарантуе адкрытасць і галоснасць выбарчага працэсу.

Бабруйскі праваабаронца Юры Чапурышкін адзначыў, што падобныя звароты сябры БХК дасылалі таксама ў Адміністрацыю Першамайскага раёна Бабруйска і Бабруйскі райвыканкам. Але адтуль адказы пакуль не прыйшлі.

Юры Чапурышкін паведаміў, што ў сувязі з адмовай ў назіранні праваабаронцы будуць накіроўваць скаргу ў Бабруйскі гарвыканкам.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Адказ з Адміністрацыі Ленінскага раёна на зварот БХК

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства