viasna on patreon

Маладэчна: Для назіральнікаў – паказальныя паседжанні

2010 2010-11-02T09:31:57+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/maladechna-vykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Маладэчанская раённая выбарчая камісія афіцыйна запрашае назіральнікаў на паседжанні. Калі ж тыя прыходзяць у незапланаваны час – сябры камісіі ў разгубленасці і іх не пускаюць у памяшканне.

У пятніцу, 29 кастычніка, вечарам, перад заканчэннем працы, у Маладэчанскую раённую камісію наведаўся назіральнік Эдуард Баланчук, каб удакладніць колькасць здадзеных подпісаў. Ён са здзіўленнем убачыў, што камісія амаль у поўным складзе і працуе з падпіснымі лістамі.

Старшыня камісіі, спадар Кушнярэвіч, ва ўльтыматыўнай форме паспрабаваў выставіць Эдуарда за дзверы, на што той адказаў, ён што ён – афіцыйна зарэгістраваны назіральнік, і таму можа сачыць за працай выбарчай камісіі. Тады сябры камісіі атрымалі загад старшыні скласці падпісныя лісты і разыйсціся.

На наступны дзень, 30 кастрычніка, адбылося паседжанне камісіі, на якое назіральнікі былі запрошаны афіцыйна. Прыйшоўшы загадзя, яны ўбачылі, што сябры камісіі ходзяць з тэчкамі з падпіснымі лістамі і відавочна нешта дапрацоўваюць. Але ў памяшканне да пачатку паседжання назіральнікаў не пусцілі.

Па словах Эдуарда Баланчука, падпісныя лісты ўжо відавочна былі прагледжаныя і рассарціраваны. Ацаніўшы “на вока” подпісы аднаго з дэмакратычных вылучэнцаў, прадстаўніца камісіі сказала, што надта многа лістоў запоўнена адной рукой, і хутчэй за ўсё, яны будуць несапраўднымі.

Маладэчанскія праваабаронцы збіраюцца высветліць сітуацыю і патрабаваць празрыстасці працы камісіі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства