Бяроза, Жодзіна: Участковыя камісіі фармуюцца ў рэжыме сакрэтнасці
Бяроза
Бярозаўскім райвыканкамам праігнаравана накіраванне Брэсцкай абласной радай Партыі БНФ трох прадстаўнікоў на паседжанне Бярозаўскага раённага выканаўчага камітэта па фармаванні ўчастковых выбарчых камісій.
Паседжанне райвыканкама пачалося 1 лістапада ў 8.15, у гэты ж час з’явілася на інфармацыйным сайце райвыканкама і паведамленне пра паседжанне, а просьбу партыйцаў праінфармаваць іх пра час правядзення гэтага выбарчага мерапрыемства папярэдне, была праігнаравана.
Прадстаўнікі партыі збіраюцца падаваць адпаведныя скаргі на парушэнне выбарчага заканадаўства.
Жодзіна
Пасля станоўчага рашэння старшыні Жодзінскага выканкаму Міхала Амельянчука аб дазволе Аляксею Лапіцкаму прысутнічаць на паседжанні па фармаванні Жодзінскай гарадзкой камісіі, на аналагічны запыт аб магчымасці прысутнічаць падчас фармавання складу ўчастковых камісій атрымана катэгарычная адмова.
У сваім адмоўным адказе кіраўнік мясцовай вертыкалі, спасылаецца на арт. 13 ВК, які рэгламентуе правы назіральнікаў, не зважаючы на тое, што праваабаронца заяву зноў падаваў як выбаршчык і грамадзянін Рэспублікі Беларусь.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”