viasna on patreon

Мазыр: Выбарчая камісія не знайшла хібаў толькі ў подпісах за Лукашэнку

2010 2010-11-03T09:43:25+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/cieliapun_mazyr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кандыдат  у дэпутаты Гомельскага аблсавета  Уладзімір Целяпун, сябра Партыі БНФ

Кандыдат у дэпутаты Гомельскага аблсавета Уладзімір Целяпун, сябра Партыі БНФ

У Мазыры 2 лістапада адбылося паседжанне раённай выбарчай камісіі па правядзенні праверкі подпісаў за вылучэнне кандыдатаў на пасаду прэзідэнта РБ. На мерапрыемства быў дапушчаны назіральнік Уладзімір Целяпун.

Як паведаміў Уладзімір Целяпун, старшыня раённай выбарчай камісіі Міхаіл Пашынскі паведаміў, што ўсяго паступілі подпісы грамадзян за 7 претэндэнтаў. За Лукашэнку было пададзена 6878 подпісаў, з якіх усе былі прыняты. У подпісах па вылучэнні астатніх кандыдатаў адразу ж былі знойдзены недакладнасці і, адпаведна, да ўліку прыняты не ўсе. Так, за Міхалевіча было пададзена 1732 подпісы, з якіх засталося 1663, першапачаткова “забракавана” – 69 подпісаў. За Някляева здадзена 349 подпісаў, не прынята да ўвагі – 6 подпісаў. За Раманчука паступіла 820 подпісаў, з іх 801 прыняты, “забракавана” –19 подпісаў. За Рымашэўскага здадзена 1170 подпісаў, пасля праверкі камісіі засталося 1116, не прынята 54 подпісы. За Саннікава здадзена 1218 подпісаў, засталося 1182, не прынята 36 подпісаў. За Цярэшчанку паступіла ў камісію 801 подпіс, пасля праверкі засталося 795, “забракавана” – 6 подпісаў.

Старшыня раённай выбарчай камісіі Міхаіл Пашынскі звярнуў увагу сябраў камісіі, што ўзгоднена і дадзена даручэнне начальніку мазырскай міліцыі да сапраўднасці праверкі подпісаў прыцягваць эксперта- крыміналіста і супрацоўнікаў аддзела па міграцыі і грамадзянству.

Па інфармацыі Уладзіміра Целяпуна, 20% подпісаў былі адабраны загадзя сакратаром камісіі і перададзены сябрам камісіі для праверкі ў асобным кабінеце без удзелу назіральніка. У. Целяпун звярнуўся да старшыні і сябраў камісіі прадаставіць магчымасць азнаёміцца з падпіснымі лістамі Лукашэнкі, Цярэшчанкі і Міхалевіча. Сябры ініцыятыўных групаў апошніх двух прэтэндэнтаў не былі заўважаны пры зборы подпісаў на тэрыторыі Мазыра і раёна. “Былі паказаны толькі падпісныя лісты Лукашэнкі, – удакладняе Уладзімір Целяпун, – але дакладна прагледзець іх не далі часу. Падпісныя лісты Цярэшчанкі і Міхалевіча паказваць наогул адмовіліся”.

На прапанову назіральніка прадаставіць магчымасць прысутнічаць пры працэдуры праверкі подпісаў была таксама атрымана адмова.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства