viasna on patreon

Драгічын: Прадстаўнікі палітычных партый - у мінімуме

2010 2010-11-03T15:46:22+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dragichyn.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сваіх актывістаў у склад участковых камісій па выбарах прэзідэнта РБ, сфармаваных у Драгічынскім раёне (усяго іх 38), вылучылі толькі раённая арганізацыя Камуністычнай партыі Беларусі і Брэсцкая абласная арганізацыі Партыі БНФ. У выніку ва ўчастковыя выбаркамы ўключаны пяць з шасці вылучаных прадстаўнікоў ад КПБ і двое - ад Партыі БНФ (было вылучана 5 чалавек). Партыйныя вылучэнцы будуць працаваць толькі ў камісіях, створаных непасрэдна ў раённым цэнтры. Што датычыцца выбарчых участкаў, размешчаных у сельскай мясцовасці, то там, у пераважнай большасці, камісіі сфармаваныя з сямі чалавек з грамадзян, вылучаных «шляхам падачы заявы», альбо актывістаў грамадскіх арганізацый, што падтрымліваюць дзеючага прэзідэнта - «Белая Русь», БРСМ і Беларускага саюза жанчын.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства