viasna on patreon

Брэст: У праверцы подпісаў задзейнічаны і крыміналісты, і міліцыя, і ЖЭСы

2010 2010-11-05T12:41:56+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/brest-tv.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На першым нацыянальным тэлеканале ў блоку навінаў, прысвечаных Брэсцкай вобласці, паказалі сюжэт аб тым, як правяраюцца падпісныя лісты прэтэндэнтаў у кандыдаты на пасаду прэзідэнта.

Супрацоўнікі тэрытарыяльных камісій Брэста распавялі, што ім на праверку здалі подпісы 11 ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў і сябры камісій правераць кожны пяты подпіс. Да праверкі падпісных лістоў прыцягваюцца спецыялісты-крыміналісты, сябры выбарчых камісій тэлефануюць падпісантам, а супрацоўнікі ЖЭСаў і міліцыі спраўджваюць адрасы, па якіх жывуць людзі, паставіўшыя свой подпіс.

Сябры ТВК назвалі найбольш распаўсюджаныя памылкі - адсутнасць даты і подпісу зборшчыка подпісаў на падпісных лістах. Таксама адзначалася, што ў адной з брэсцкіх ТВК нават ёсць ліст з патрабаваннем грамадзяніна адклікаць свой подпіс.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства