Слонім: “Прайшлі” ўсе, хто здаваў подпісы
8 лістапада адбылося паседжанне Слонімскай раённай выбарчай камісіі, на якім былі падведзены і агучаны вынікі праверкі подпісаў. На паседжанне быў дапушчаны назіральнік Іван Шэга (на здымку).
За Рыгора Кастусёва з 800 пададзеных подпісаў пасля праверак засталося 717, за Алеся Міхалевіча з 400 – засталося 373, за Уладзіміра Някляева з 1726 засталося – 1633, за Віталя Рымашэўскага з 3206 засталося – 3087, за Яраслава Раманчука з 1114 засталося – 1084, за Андрэя Саннікава з 781 подпісі засталіся 756, за Мікалая Статкевіча з 14 сабраных подпісаў вернымі аказаліся толькі 11. А вось за Аляксандра Лукашэнку былі пададзены 5669 подпісаў, з іх толькі 5 аказаліся несапраўднымі.
Такім чынам, Слонімская раённая камісія не забракавала цалкам подпісы ніводнага з прэтэндэнтаў у кандыдаты.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”