У дапамогу журналістам - «Шарлоцкі праект» у Беларусі
Дыскусія наконт таго, як журналістам варта асвятляць выбарчую тэматыку і, у прыватнасці, дзейнасць патэнцыйных кандыдатаў, вывела на архіўны артыкул Паўлюка Быкоўскага, надрукаваны ў 2004 годзе ў беларуска-расійскім часопісе «Медиа-эксперт». Рэдакцыя сайта БАЖ палічыла яго вартым апублікавання і абмеркавання і ў 2010-м годзе.
Аўтар артыкулу - Паўлюк Быкоўскі, кіраўнік аддзела палітыкі штотыднёвіка «Белорусы и рынок»
Выбарчая кампанія вельмі часта паглынае найлепшых журналістаў. На старонках выданняў з’яўляецца шмат артыкулаў на палітычныя тэмы, інтэрв’ю з палітыкамі, аналізаў сацыялагічных доследаў. Матэрыялы здаюцца вельмі позна і часта нервова, але рэдактары з гэтым пагаджаюцца, быццам ад перадвыбарных публікацый залежыць лёс цэлага свету. І пры ўсім тым значная частка чытачоў кажа, што нічога цікавага ў газеце не пабачыла. Чаму так?
Адказ чытайце тут