Магілёў. Камісія не дае звесткі аб колькасці забракаваных подпісаў
Кастрычніцкая раённая выбарчая камісія г.Магілёва не дае звесткі аб выніках праверкі подпісаў за кандыдатаў на пасаду прэзідэнта. Пра гэта паведамляе праваабаронца Барыс Бухель.
“9 лістапада я прыйшоў у гэтую камісію з мэтай дазнацца, колькі подпісаў у выніку праверкі было забракавана за кандыдатаў на пасаду прэзідэнта, - гаворыць Барыс Бухель, - але атрымаў адмову ад члена выбарчай камісіі Аляксандра Іваненка, які, дарэчы з’яўляецца першым сакратаром БРСМ Кастрычніцкага раёна. На пытаннем “Чаму не даеце інфармацыю?” ён адказаў, што такое рашэнне было прынята на пасяджэнні камісіі”.
Праваабаронца адзначае, што пасля гэтай размовы пазваніў сакратарцы Кастрычніцкай раённай выбарчай камісіі Вользе Сінякінай, якая таксама не дала яму ніякіх звестак, сказаўшы толькі адно, што ўсе кандыдаты прайшлі праверку і нікога не забракавалі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”