Гістарычная падзея ў Баранавічах: ТВК правяла прэс-канферэнцыю
9 лістапада адбылася першая ў гісторыі Баранавічаў прэс-канферэнцыя гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі, якая была прысвечана вынікам збору подпісаў за патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты. Яе ладзіла старшыня ТВК Таццяна Латышава, якая паведаміла, што ў Баранавічах з апазіцыйных кандыдатаў сабралі найбольшую колькасць подпісаў за Мікалая Статкевіча (6 382 подпісы) і Зміцера Уса – 6 648 подпісаў выбаршчыкаў. На 3-ім месцы знаходзіцца ініцыятыўная група Алеся Міхалевіча – 5 495 подпісаў выбаршчыкаў. ТВК не выявіла значных парушэнняў у працы па зборы подпісаў ініцыятыўных груп Андрэя Саннікава і Яраслава Раманчука. Найбольшая калькасць несапраўдных подпісаў выяўлена ў подпісах за Віталя Рымашэўскага (9,7%), Рыгора Кастусёва (12,8%) і Уладзіміра Някляева (14,6%). Старшыня ТВК Таццяна Латышава з гонарам паведаміла, што толькі назіральнік ад ТБМ Сяргей Гоўша скардзіўся на працу ТВК у Цэнтральную выбарчую камісію.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Фота: Тацяна Латышава праводзіць прэс-канферэнцыю ТВК