Баранавічы: Каму верыць - гарвыканкаму ці газеце “Наш край”?
https://spring96.org./be/news/37669
2010
2010-11-12T12:33:07+0200
2010-11-12T12:33:07+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/shukalnik.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
9 лістапада 2010 года ў Баранавічах мясцовая дзяржаўная газета “Наш край” надрукавала склад участковых выбарчых камісій з вялікімі памылкамі. Напрыклад, рашэннем гарвыканкама ад 3 лістапада 2010 года № 3467 створана ўчастковая выбарчая камісія № 6 у складзе 12 чалавек. Афіцыйная газета “Наш край” чамусьці надрукавала спіс камісі на выбарчым участку № 6 у складзе 24 асобаў (спіс прыкладваецца). Тым жа рашэннем гарвыканкама створана ўчастковая выбарчая камісія № 27 у складзе 13 чалавек, а газета “Наш край” надрукавала спіс з 12 чалавек. Памылкі ёсць і ў спісе выбарчай камісіі № 39.
Дык каму ж верыць: гарвыканкаму ці газеце “Наш край”? Напэўна, і галасы будуць лічыць так, як і спісы ствараюць.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”