viasna on patreon

Маладэчна: Адказ з выканкаму праваабаронцы чакалі 19 дзён

2010 2010-11-17T09:15:45+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/maladechna-balanchuk-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцы 19 дзён чакалі з Маладэчанскага райвыканкама адказ на сваю  заяву, якую напісалі яшчэ 29 кастрычніка. Паводле Выбарчага кодэксу, адказ павінны былі даць у трохдзённы тэрмін, то бок не пазней за 31 кастрычніка. Справа датычылася фарміравання Маладэчанскай раённай выбарчай камісіі.

Праваабаронцы Эдуард Баланчук, Аляксей Хвосцік і Алесь Капуцкі, зарэгістраваныя назіральнікамі ў раённай выбарчай камісіі, прасілі прадаставіць ім магчымасць азнаёміцца з дакументамі, у адпаведнасці з якімі гэтая камісія была сфарміравана. Старшыня райвыканкама Фёдар Дамаценка адказаў, што сярод правоў, пазначаных у артыкуле 13 Выбарчага кодэкса, няма права на атрыманне для азнаямлення матэрыялаў паседжанняў выканаўчых камітэтаў і Саветаў дэпутатаў. Падобныя адказы праваабаронцы атрымліваюць ужо не першы раз.

Па словах Эдуарда Баланчука, такі падыход не адпавядае прынцыпу адкрытасці і галоснасці падрыхтоўкі і правядзення выбараў, а падобная адмова выклікае падазрэнні, што дакументы проста не ў парадку.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства