Слонім: Мір і згоду будуць шукаць у кінатэатры “Мір”
https://spring96.org./be/news/37811
2010
2010-11-17T13:35:15+0200
2010-11-17T13:35:15+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/kinateatr-slonim.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Калі кандыдат у прэзідэнты захоча ў Слоніме сустрэцца з выбаршчыкамі, то сустрэчу ён зможа арганізаваць толькі ў кінатэатры “Мір”, які налічвае 176 месцаў - пры тым, што ў Слоніме сёння 49 тысяч насельніцтва.
Такое рашэнне прыняў Слонімскі райвыканкам, які вызначыў кінатэатр “Мір” месцам для арганізацыі сустрэч кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь і іх давераных асоб з выбаршчыкамі.
Гарадскі парк паводле рашэння райвыканкама вызначаны месцам для правядзення масавых мерапрыемстваў. У іншых месцах праводзіць падобныя мерапрыемствы катэгарычна забараняецца.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”