У Пінску перадвыбарчай агітацыі не будзе?
Не гледзячы на тое, што заўтра, 18 лістапада, адбудзецца рэгістрацыя кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, пінскія ўлады не вызначылі памяшканняў для сустрэч кандыдатаў з выбаршчыкамі і месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў і перадвыбарчай агітацыі.
Прынамсі ні на афіцыйным сайце Пінскага гарвыканкаму, ні ў дзяржаўнай газеце “Пінскі веснік” неабходнай інфармацыі няма (дарэчы, чарговы нумар выдання выйдзе толькі ў пятніцу 19 лістапада). Незалежныя назіральнікі пры пінскай ТВК таксама не ведаюць, ці былі прыняты адпаведныя рашэнні.
Нагадаем, што згодна с заканадаўствам, вызначыцца з месцамі і памяшканнямі для сустрэч з кандыдатамі, правядзення мітынгаў і агітацыі мясцовыя улады павінны былі да 12 лістапада.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”