viasna on patreon

Барысаў: Абскарджваецца рашэнне аб месцах для агітацыі

2010 2010-11-23T11:10:52+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/barysauski-rajvykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Барысаўскі райвыканкам

Барысаўскі райвыканкам

Не атрымаўшы адказу з ЦВК і Мінаблвыканкама на свае скаргі ў сувязі з месцамі правядзення агітацыі за кандыдатаў у прэзідэнты па-за памяшканнямі, давераная асоба кандыдата Някляева Міхаіл Васільеў звярнуўся ў Барысаўскі райвыканкам з просьбай перагледзець пералік дазволеных месцаў для агітацыі.

У скарзе, накіраванай Міхаілам Васільевым у панядзелак, 22 лістапада, у прыватнасці, гаворыцца: "Прашу Вас у тэрміновым парадку перагледзець пытанне вызначэння агітацыйных месцаў для пікетавання ў горадзе Барысаве ў бок іх павелічэння, у сувязі з тым, што прынятае раней рашэнне абмяжоўвае адкрыты і шырокі доступ да выбаршчыкаў. Лічым прынятае рашэнне абмежавальным у пытанні інфармавання насельніцтва і не маючым нічога агульнага з агучаным у дзяржаўных сродках масавай інфармацыі пытаннем адкрытасці і галоснасці на дадзеным этапе выбарчага працэсу. Станоўчым прыкладам у дадзеным пытанні з'яўляецца рашэнне Мінскага гарвыканкама  аб вызначэнні месцаў для пікетавання аналагічных перыяду арганізацыі і правядзенні збору подпісаў. Лічым, што дадзены момант рэальна будзе з'яўляцца дэмакратычным падчас выбарчай кампаніі".

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства