viasna on patreon

СМІ Гомельскай вобласці: Чым менш інфармацыі пра выбары, тым лепш

2010 2010-11-23T12:12:50+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mazyr-sajty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рэдакцыі раённых газет Гомельскай вобласці і сайты выканкамаў працягваюць палітыку асвятлення выбараў прэзідэнта РБ па прынцыпу: чым меней інфармуем, тым лепей. Гэта відаць па аналізу дзяржаўных сродкаў СМІ і сайтаў выканкамаў Мазырскага, Калінкавіцкага і Лельчыцкага раёнаў.

Так, мазырская газета “Жыццё Палесся” на сваім сайце за 18 лістапада паведаміла аб рэгістрацыі 10 кандыдатаў у прэзідэнты РБ перадрукоўкай інфармацыі БЕЛТА. То е ж зрабіла лельчыцкая газета “Светлае жыццё” 20 лістапада. У той час як у папяровым варыянце газет, якія дастаўляецца падпісчыкам, такая інфармацыя адсутнічае. Гэта добра прадуманы ход: прачытаць электронныя версіі газет могуць значна менш людзей, чым газету, якая дастаўляецца па падпісцы.

Газета “Калінкавіцкія навіны” рэгістрацыю кандыдатаў у прэзідэнты РБ наогул праігнаравала.

Зрэшты, гэтая важная падзея не заўважана і ў Мазырскім райвыканкаме, на сайце якога няма на гэты конт ніякай інфармацыі. Безумоўна, на гэтым тыдні абластныя “Дажынкі”, цэнтрам святкавання якіх сёлета стаў Мазыр, былі важнее, чым прэзідэнцкія выбары.

А вось сайты Калінкавіцкага і Лельчыцкага райвыканкама аб падзеі напісалі адным радком “Кандидаты в Президенты Республики Беларусь”, якія змясцілі ў рубрыцы “Выборы Президента Республики Беларусь”. Радок – гэта спасылка, якая накіроўвае чытача на сайт Гомельскага аблвыканкама, дзе змешчана адпаведная інфармацыя.

Ніводная газета і сайты райвыканкамаў не змясцілі графік выступлення кандыдатаў у прэзідэнты РБ на беларускім тэлебачанні і ўдзелу іх у дэбатах.

Прачытаць пра гэта можна толькі на сайце мазырскай газеты “Жыццё Палесся”, якая за 19 лістапада змясціла інфармацыю БЕЛТА пад назвай “Дебаты и выступления кандидатов в президенты Беларуси будут транслироваться в прямом эфире”. “По решению ЦИК теледебаты состоятся 4 декабря с 17.00 до 18.00 и в такое же время по радио 5 декабря. Выступления кандидатов будут транслироваться по рабочим дням с 22 ноября по 3 декабря. Кандидатам предоставлена возможность выступить не в записи, а в прямом эфире. В любой из этих дней по телевидению с 19.00 до 20.00 и по радио с 6 час.10 мин. до 7 час. 10 мин”, - паведамляе сайт газеты. Аднак, хто канкрэтна і ў які час будзе выступаць, не паведамляецца.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства