viasna on patreon

Баранавічы: 42% чытачоў газеты “Intex-press” гатовы аддаць свой голас за апазіцыйнага кандыдата

2010 2010-11-23T13:41:20+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/baranavichy-inteks.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкая недзяржаўная газета “Intex-press” працягвае праводзіць на ўласным сайце Intex-press.by апытанне сваіх чытачоў. На 23 лістапада ў апытанні прыняло ўдзел 673 чалавек. Наведвальнікам сайта прапануецца адказаць на пытанне: за каго вы аддасце свой голас на выбарах Прэзідэнта РБ 19 снежня 2010 года? 42% чытачоў газеты “Intex-press” гатовы аддаць свой голас за адзінага кандыдата ад апазіцыі ці за апазіцыйнага кандыдата, праграма якога ім больш блізкая. За дзеючага прэзідэнта выказалася 31% наведвальнікаў сайта. Зусім не пойдуць на выбары 13% чытачоў газеты, а 6% выказаліся супраць усіх кандыдатаў. І толькі 5% удзельнікаў апытання не вызначыліся да гэтага часу ў сваім выбары.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Фота: Рэдакцыя газеты “Intex-press”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства