Брэсцкая вобласць: Назіральнікі ад СНД маюць намер працаваць ва ўсіх тэрытарыяльных камісіях
Як распавёў журналістам кіраўнік штаба місіі назіральнікаў ад СНД па Брэсцкай вобласці Бахыт Дасанаў (на фота), у кожным з выбаркамаў такога ўзроўню будзе не менш за аднаго кароткатэрміновага назіральніка СНД, якія прыбудуць у рэгіён за некалькі дзён да пачатку галасавання. Па словах Дасанава, у складзе групы кароткатэрміновых назіральнікаў будуць прадстаўнікі Расіі, Казахстана і іншых дзяржаў.
У цяперашні час на Брэстчыне працуюць тры доўгатэрміновых назіральніка ад СНД, якія ўжо паспелі пабываць у тэрытарыяльных выбарчых камісіях у Брэсце, Кобрыне, Брэсцкім раёне. Акрамя таго, назіральнікі правялі маніторынг арганізацыі пікетаў па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў на пасаду прэзідэнта і праверкі выбаркамамі дакладнасці подпісаў.
У Брэсцкай вобласці створана 21 тэрытарыяльная выбарчая камісія па выбарах прэзідэнта РБ: адна абласная, 16 раённых, дзве гарадскія ў гарадах абласнога падпарадкавання (Пінск і Баранавічы) і дзве раённыя ў Брэсце.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»