У Гомелі пакуль агітуюць толькі за Някляева і Саннікава (фота)
З моманту рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты прайшоў тыдзень, а ў Гомелі пакуль на інфармацыйных стэндах з'явіліся агітацыйныя матэрыялы толькі за Уладзіміра Някляева і Андрэя Саннікава. Прынамсі, на інфармацыйных стэндах размешчаны запрашэнні прыйсці на сустрэчу з Саннікавым у Гомелі 5 снежня і паглядзець Някляева па ТБ — 26 лістапада і 3 снежня.
Сябры перадвыбарчага штаба Някляева арганізавалі «аўта-пікет» - па горадзе рухаецца аўтамабіль з выявай палітыка і сцягамі — бел-чырвона-белым і кампаніі «Гавары праўду».
«Насамрэч у Гомелі вельмі мала месцаў для размяшчэння агітацыйных матэрыялаў, нават у параўнанні з мясцовымі выбарамі. Для 10 кандыдатаў на рэкламных шчытах выдзелены акенцы плошчай 90 сантыметраў на метр. А на праспекце Кастрычніка мы знайшлі толькі два месцы для размяшчэння агітацыі», - адзначыў Кастусь Жукоўскі, сябра перадвыбарчага штаба Някляева.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”