На выбары падалі заяўкі больш за 300 замежных журналістаў
https://spring96.org./be/news/38165
2010
2010-11-25T11:55:34+0200
2010-11-25T11:55:34+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Каля 300 заявак ад замежных журналістаў на сёння атрымала прэс-служба Міністэрства замежных справаў. Пра гэта паведаміў на брыфінгу прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных. Ён дадаў, што "практычна ўсе" з іх задаволеныя, і чакаецца, што ў бліжэйшы час колькасць заявак яшчэ значна павялічыцца.
Савіных: "Мы кожны дзень атрымліваем заяўкі на часовую
акрэдытацыю. Магу сказаць, што нашая прэс-служба запоўненая гэтымі заяўкамі. Мы
стараемся працаваць максімальна эфектыўна, каб задаволіць усіх".
Што да замежных назіральнікаў, то яны працуюць "канструктыўна і шчыльна па
ўсёй тэрыторыі Беларусі, для іх створаныя вельмі спрыяльныя ўмовы", заявіў
Савіных.