viasna on patreon

Салігорск. ЦВК за Лукашэнку, Вярхоўны cуд маўчыць

2010 2010-11-25T12:53:11+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/lazavikjarmoshyna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Лідзія Ярмошына адказвае салігорцам на запыты аб нерэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі. Як вынікае з адказу старшыні Цэнтральнай камісіі па выбарах, Канстытуцыя Беларусі для яе не з'яўляецца Законам.

"Цэнтральная камісія мае права адмовіць у рэгістрацыі кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь толькі на падставах, вызначаных у Выбарчым кодэксе... У Вашым звароце не ўтрымліваецца звестак, якія маглі бы паслужыць абгрунтаваннем для адмовы ў рэгістрацыі кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі," - сцвярджаецца ў адказе ЦВК. Пры гэтым у лісце ігнаруюцца спасылкі на парушэнне канстытуцыйных нормаў пры рэгістрацыі дзеючага кіраўніка краіны.

- Праблема тут, на мой погляд, у неадпавднасці Выбарчага кодэксу Канстытуцыі, ды і ўвогуле ў нежаданні прытрымлівацца прававых нормаў. Наша выбарчае заканадаўства вельмі часта дапускае адвольнае трактаванне яго палажэнняў, - мяркуе адзін з падпісантаў Уладзімір Шыла. - Гэткую рэакцыю ЦВК мы прадбачылі і таму накіравалі звароты ўжо аб скасаванні рэгістрацыі кандыдата Лукашэнкі  ў Вярхоўны суд. Суд покуль маўчыць.

На думку падпісантаў, задукаментаваныя адказы ЦВК яшчэ знойдуць свайго адрасата ў будучыні.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства