viasna on patreon

У Баранавічах сустрэцца з Саннікавым прыйшло каля 450 чалавек

2010 2010-11-29T08:53:48+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/baranavichy-susrt-sannikau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

28 лістапада кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў выступіў у Баранавічах. Раней ён даваў інтэрв’ю мясцовай недзяржаўнай газеце “Intex-press”, удзельнічаў у пікеце па зборы подпісаў, і многія ўжо бачылі ягоны выспуп па тэлебачанні. Таму на сустрэчы з кандыдатам, якая адбылася ў Палацы культуры баваўнянага прадпрыемства, прысутнічала прыкладна 450 чалавек.

Сустрэча пачалася з невялікага выступлення Андрэя Саннікава, а затым пачалася дыскусія ў форме пытанняў і адказаў. У гэтай палеміцы прынялі ўдзел 2 генералы: былы міністр абароны генерал-палкоўнік Павал Казлоўскі і былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў генерал Валерый Фралоў.

На гэтай сустрэчы, у адрозненне ад папярэдняй з Яраславам Раманчуком, амаль не было агрэсіўных, правакацыйных пытанняў і паводзінаў з боку мясцовых структур БРСМ, “Беларускага саюза афіцэраў” і г.д. Сустрэча з выбаршчыкамі прайшла канструктыўна.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства