viasna on patreon

У "Беларусбанку" не прымаюць грошай для Някляева

2010 2010-11-29T09:41:35+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Грошы ад грамадзян на адкрыты тры дні таму рахунак фонду кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева ў раённых аддзелах "Беларусбанка" прымаць адмаўляюцца.

Спасылаюцца на тое, што не ведаюць праграмы, па якой павінны быць пералічаны гэтыя грошы.

На думку актывіста выбарчага штаба Уладзіміра Някляева, Валянціна Лазарэнкава, гэта робіцца наўмысна:

– Каб затрымаць пералічэнне грошай, зразумела, і падрыхтоўку ўлётак, падрыхтоўку матэрыялаў агітацыйнага характару. Ужо тыдзень прайшоў як у Мінску не могуць аддрукаваць у тыпаграфіях матэрыялы ды амаль дзесяць дзён ідзе выбарчая кампанія. Пакуль усё будзе зроблена, дык і кампанія скончыцца.

Валянцін Лазарэнкаў упэўнены, што гэта задума ўладаў адцягнуць час на агітацыю, каб насельніцтва не ведала іншых кандыдатаў, акрамя Аляксандра Лукашэнка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства