viasna on patreon

Бярозаўскі раён: Трэнінг – не для ўсіх сябраў участковых камісій

2010 2010-11-29T11:27:49+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zabarona1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра трэнінг для ўчастковых камісій, які праходзіў у актавай зале аддзела культуры Бярозаўскага райвыканкама, пяцёра сябраў участковых камісій ад партыі БНФ даведаліся з газеты “Маяк”.

У артыкуле “Трэнінг для ўчастковых камісій” карэспандэнт Маргарыта Гаравая паведаміла, што гэты першы трэнінг аказаўся вельмі карысным: разгледжаныя на ім пытанні, якія тычацца датэрміновага галасавання і галасавання ў дзень выбараў, дапамогуць правесці выбары граматна і паспяхова.

Мерапрыемства  праводзілі старшыня і сябры Бярозаўскай выбарчай камісіі.  

Сябры камісій ад партыі БНФ лічаць, што іх не запрасілі, магчыма, таму, каб яны не пачулі інфармацыі “для ўнутранага карыстання”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства