Гомель: Партрэты дэмакратычных кандыдатаў абмалёўваюць нацысцкімі сімваламі (фота)
https://spring96.org./be/news/38306
2010
2010-11-29T11:29:08+0200
2010-11-29T11:29:08+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/gomel-kand-fashist.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Гомелі на стэндах для перадвыбарчай агітацыі, у прыватнасці, на прыпынку каля цэнтральнага ўнівермага, невядомыя пашкодзілі партрэты дэмакратычных кандыдатаў: Андрэя Саннікава, Уладзіміра Някляева і Віталя Рымашэўскага. Чорным маркерам фотаздымак Саннікава нехта закрэсліў свастыкай, а партрэтам Някляева і Рымашэўскага падмаляваў гітлераўскія вусы і прычоску.
«Хутчэй за ўсё гэта зрабілі людзі неадэкватных паводзін, агрэсіўныя прыхільнікі дзеючай ўлады. Яны замест разумных аргументаў могуць толькі псаваць партрэты і рваць плакаты», - пракаментаваў Кастусь Жукоўскі, які праводзіць агітацыю за Ўладзіміра Някляева.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”